БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, навошта расійскія грузавікі «Спецсувязь» прыязджалі ў беларускую залатую скарбніцу

16.10.2020 / 21:49

Nashaniva.com

Пільныя беларусы сёння заўважылі, як у скарбніцу Нацбанка сёння заязджалі грузавікі на расійскіх нумарах з надпісам «Спецсувязь» на борце. 

Чаго яны туды ездзілі? Людзі выказвалі ў тэлеграм-чатах самыя фантастычныя версіі. 

Але, як выявілася, грузавікі прывезлі манеты: 20 капеек і 1 рубель. 

Беларускія грошы друкуюцца ў Расіі, манеты чаканяцца там жа — на Маскоўскім манетным двары. 

«Планавая работа па забеспячэнні наяўнага грашовага абароту», — сказалі «Нашай Ніве» ў Нацбанку. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула