БЕЛ Ł РУС

Маркаў: Пазняк быў патрыётам і рэальным апазіцыянерам, а цяпер — ворагі народа

16.10.2020 / 23:26

Nashaniva.com

Палітык, што заклікае да санкцый або забастовак, — гэта не апазіцыя, а вораг народа. Такое меркаванне выказаў кіраўнік АНТ Марат Маркаў у праграме «Клуб рэдактараў» на БТ.

«У Беларусі, на жаль, з часоў палітыка Пазняка рэальнай апазіцыі не было, таму што галоўная рыса апазіцыі — гэта патрыятызм. Яна мае альтэрнатыўнае меркаванне, але працуе на дзяржаву. Натуральна, ні адзін палітык, які заклікае да санкцый або забастовак, не можа з'яўляцца апазіцыяй — ён вораг народа, давайце называць рэчы сваімі імёнамі», — заявіў Марат Маркаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула