БЕЛ Ł РУС

У басейне гатэля ў Егіпце загінуў вядомы бярозаўскі бізнэсмен Аляксандр Параскевіч

10.11.2020 / 16:07

Nashaniva.com

Падчас адпачынку ў Егіпце загінуў вядомы бярозаўскі бізнэсмен Аляксандр Параскевіч. Трагедыя адбылася ў басейне гатэля 5 лістапада. Параскевічу быў 61 год.

Аляксандр Параскевіч, фота maiak.by

Апошнія 13 гадоў ён узначальваў кампанію «Дабрыня», аднаго з найбуйнейшых вытворцаў пенапласту ў Беларусі.

На заводзе станоўча адгукаюцца пра Параскевіча, кажуць, што гэта адзін з самых вядомых жыхароў Бярозы.

Да «Дабрыні» ён займаў кіруючую пасаду на мясакамбінаце, адметны сваёй зацятай дапамогай пошукавым атрадам, якія шукаюць збітыя за вайной самалёты і парэшткі лётчыкаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула