БЕЛ Ł РУС

23 траўня кандыдата ў прэзідэнты вылучыць БХД

21.05.2009 / 16:43

Прэсавая служба Аргкамітэту БХД

23 траўня пройдзе нацыянальная канферэнцыя Аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. На мерапрыемстве будзе абраны кандыдат на прэзідэнта краіны ад БХД.

На гэтую пасаду прэтэндуюць сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Георгій Дзмітрук, намеснік кіраўніка Мінскай гарадской арганізацыі БХД Леанід Скарабагаты.

У Нацыянальнай канферэнцыі БХД возьмуць удзел 120 дэлегатаў. Абранне кандыдата на прэзідэнта краіны адбудзецца шляхам таемнага галасавання.

Канферэнцыя пачнецца аб 11-й на Ўправе Партыі БНФ (праспект Машэрава, 8).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула