БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэзідэнт ЗША вырашыў датэрмінова не адхіляць Трампа

8.01.2021 / 08:32

Nashaniva.com

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс не хоча ўжываць 25-ю папраўку Канстытуцыі ЗША, якая дазваляе адхіліць прэзідэнта Дональда Трампа, паведамляе Business Insider.

Раней з такой ініцыятывай выступілі дэмакраты, у прыватнасці, спікер палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі і лідар дэмакратаў у Сенаце Чак Шумер.

Рашэнне Пенса не ўжываць папраўку падтрымалі некалькі чыноўнікаў з кабінета Трампа. Яны лічаць, што такія дзеянні хутчэй пагоршаць хаос у Вашынгтоне, чым стрымаюць яго.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула