БЕЛ Ł РУС

Гродзенец падпаліў 18 смеццевых бакаў — каб успомніць піянерскія вогнішчы

9.01.2021 / 12:57

Nashaniva.com

На 39-гадовага жыхара Гродна завялі крымінальную справу за хуліганства. Следства лічыць, што ў лістападзе — снежні мінулага года ён падпаліў 18 бакаў для смецця.

Мужчына патлумачыў, што вечарамі выпіваў дома ў адзіноце, а калі алкаголь заканчваўся, хадзіў у краму. Вяртаючыся, ён падпальваў смеццевыя бакі, бо яму хацелася ўспомніць піянерскія вогнішчы, як у дзяцінстве.

Гродзенцу пагражае да 6 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула