Ігара Лосіка пакінулі пад вартай. Ён галадае ужо 28 дзён
11 студзеня суд Партызанскага раёна Мінска разгледзеў скаргу адваката блогера Ігара Лосіка на атрыманне пад вартай яго падабароннага. Скаргу пакінулі без задавальнення, піша «Радыё Свабода».
Лосік застаецца пад вартай у СІЗА Жодзіна. Ён трымае галадоўку ўжо 28 дзён.
Пра ход расследавання справы Ігара па-ранейшаму нічога не вядома. Яго адвакат Дзмітры Лепрэтар знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.