БЕЛ Ł РУС

У расійскім Екацярынбургу падчас пажару загінулі 8 чалавек, у тым ліку дзіця

12.01.2021 / 10:01

Nashaniva.com

Прычына смерці людзей падчас пажару ў жылым доме Екацярынбурга — атручванне чадным газам. Аб гэтым журналістам паведаміў у аўторак кіраўнік Екацярынбурга Аляксей Арлоў, піша ТАСС.

«Моцнае задымленне ў пад'ездзе [было], калі б людзі выйшлі на балконы, не засталіся б у кватэрах, то пажарныя ўсіх бы эвакуявалі», — сказаў ён.

Па словах Арлова, пажар адбыўся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём у кватэры, дзе жыла неўладкаваная сям'я.

Пажар адбыўся ўначы ў дзевяціпавярховым цагляным доме на ўскраіне Екацярынбурга. Паводле звестак МНС, плошча пажару склала 30 кв. м, па ўсіх паверхах было шчыльнае задымленне. Ратавальнікі эвакуіравалі 90 чалавек, восем, у тым ліку дзіця, загінулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула