БЕЛ Ł РУС

Паглядзіце, якая чаротавая котка пасялілася ў мінскім заапарку

12.01.2021 / 10:11

Nashaniva.com

minskzoo.by

Яе завуць Каця, і яна прыехала з Баку, паведамляецца на старонцы заапарка.

Новы год чаротавы кот Брут сустрэў з дамай. Зараз жывёлы жывуць разам, але першапачаткова яны былі суседзямі, бо з-за доўгага пералёту першы час котка баялася выходзіць, гуляла вельмі рэдка і толькі тады, калі нікога не было паблізу. Даведваліся аб выхадах прыгажуні па слядах на снезе.

Каця прывыкла да новага дома і пачала актыўна прагульвацца па вальеры. Тады паміж хаткамі адкрылі шыбер, каб жывёлы прывыкалі адзін да аднаго.

Чаротавыя каты нагадваюць хатніх, аднак адрозніваюцца большым памерам і агрэсіўным характарам. Яны не любяць адкрытую мясцовасць, любяць жыць і паляваць у высокіх зарасніках — адсюль і назва гэтых жывёл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула