БЕЛ Ł РУС

Пад Крупкамі сутыкнуліся фуры — загінулі кіроўцы

30.01.2021 / 08:42

Nashaniva.com

Пад Крупкамі на 484-м км аўтадарогі М1 Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі адбылося лабавое сутыкненне грузавікоў, загінулі два чалавекі.

Кіроўца Mercedes Actros з паўпрычэпам не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком Scania. У выніку ДТЗ Mercedes загарэўся.

Супрацоўнікамі МНС у кабіне Scania выяўленыя двое загінулых: 54-гадовы ўраджэнец Кобрына і 45-гадовы ўраджэнец Маладзечна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула