БЕЛ Ł РУС

Прызначэнне Латушкі — сур’ёзны крок

4.06.2009 / 20:02

Барыс Тумар

які незалежнае грамадства не мае права абмінуць увагай. Піша Барыс Тумар.

Вядома, талкавей было б, каб першым беларускамоўным міністрам стаў міністр транспарту ці абароны
— знаёмыя мне беларускамоўныя эканамісты дадуць форы іншым цяперашнім міністрам. Па-беларуску можна не толькі вершы пісаць.
Па-беларуску як найлепш будаваць цэнтральнаеўрапейскую нацыю і краіну.

Але што ж — культуры дык культуры.

Прызначэнне першага беларускамоўнага міністра новага пакалення — важны крок Аляксандра Лукашэнкі, які незалежнае грамадства не мае права абмінуць увагай.
З Паўлам Латушкам варта працаваць.

Адзін дуб то не лес. Знакам сапраўдных пераменаў у палітыцы ідэнтычнасці будуць беларускамоўныя міністры, дапусцім... транспарту і абароны.

Менавіта па наступных кадравых кроках, а не дэкларацыях трэба ацэньваць змены ў палітыцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула