БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прызнаў, што ў апараце кіравання няма поўнага аднадумства

30.03.2021 / 14:09

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе прызнаў, што ў апараце кіравання няма поўнага аднадумства, паведамляе БелТА.

Паводле яго слоў, часам у апараце кіравання на розных узроўнях няма поўнага аднадумства. «Асабліва да апошніх падзей. Некаторыя з іх (мы іх таксама ведаем) з-пад плінтуса паглядалі: як жа Дзень Волі пройдзе, яшчэ чагосьці», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў «што «ўлада стаяла і будзе стаяць», а дзяржава працягне ўмацоўвацца.

«Таму, хто хоча працаваць, вылазьце і пачынайце працаваць. Уставайце ў строй і наперад. У нас занадта шмат працы для таго, каб адседжвацца дзесьці», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула