БЕЛ Ł РУС

У адзін дзень памерлі прафесар і лабарантка з аднаго факультэта Віцебскага ўніверсітэта. Што здарылася?

30.03.2021 / 14:12

Nashaniva.com

28 сакавіка пайшлі з жыцця двое работнікаў факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта: выкладчык Іван Мандрык і лабарантка Святлана Грабнёва.

У сеціве ходзяць чуткі, што смерць работнікаў ВДУ магла быць звязаная з вакцынацыяй ад каранавіруса. Але ва ўніверсітэце гэта рашуча абвяргаюць.

«Івану Уладзіміравічу Мандрыку было 79 гадоў, ён перанёс чатыры інфаркты, шунтаванне сэрца. Апошні раз быў ва універсітэце ў пятніцу, 26 сакавіка: прысутнічаў на радзе факультэта, выступаў, быў бадзёры. А праз два дні стала кепска — і ён памёр у сябе дома. Сэрца ўсё ж не вытрымала. 

З каранавірусам гэта ніяк не звязана: на кавід ён не хварэў. Вакцыну рабіў, але даволі даўно і не скардзіўся на стан здароўя пасля прышчэпкі», — распавялі «Нашай Ніве» ва ўніверсітэце. 

Іван Мандрык быў прафесарам кафедры гісторыі і культурнай спадчыны факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый, доктарам гістарычных навук. Ён стаў стваральнікам і першым дырэктарам віцебскага філіяла МІТСО, з 2010 года працаваў у ВДУ. 

Смерць лабаранткі кафедры літаратуры Святланы Грабнёвай таксама ніяк не звязаная з вакцынай — прышчэпку жанчына не рабіла. Ва ўніверсітэце распавялі, што жанчына даўно хварэла на анкалогію, што і стала прычынай смерці.

Пахавалі Святлану Леанідаўну 30 сакавіка. Ёй быў 61 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула