БЕЛ Ł РУС

Першы энергаблок БелАЭС зноў уключаны ў сетку

31.03.2021 / 15:05

Nashaniva.com

Пасля выканання рэгламентных работ 31 сакавіка ў 14.42 першы энергаблок БелАЭС, які быў адключаны днямі, уключаны ў сетку. Ідзе павышэнне магутнасці рэактарнай ўстаноўкі да намінальнай.

 Пра гэта паведамляе Мінэнерга ў сваім тэлеграм-канале.

У адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, на першым энергаблоку будуць працягнутыя рэгламентныя работы і выпрабаванні.

«Пачалася падрыхтоўка да правядзення комплекснага апрабавання абсталявання энергаблока на намінальнай магутнасці рэактарнай устаноўкі. Чакаецца, што гэтыя работы спецыялісты пачнуць у сярэдзіне красавіка», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула