БЕЛ Ł РУС

Эксперымент пры прыёме ў творчыя ВНУ

17.06.2009 / 14:06

Nashaniva.com

У мэтах стварэння спрыяльных умоў для адбору таленавітай моладзі ў ВНУ ў сферы культуры прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб правядзенні эксперыменту пры прыёме ў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, адпаведны ўказ нумар 314 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 чэрвеня.

Залічэнне абітурыентаў у гэтыя ўстановы адукацыі будзе ажыццяўляцца па конкурсе на аснове агульнай сумы наступных ацэнак:

балы за кожны этап ўступнага выпрабавання па прадмеце «творчасць» плюс сярэдні бал, атрыманы пры складанні балаў за цэнтралізаванае тэсціраванне і сярэдняй ацэнкі дакумента аб адукацыі. Інакш кажучы, улічваюцца ўсе балы, атрыманыя на экзаменах па творчых прадметах, а па агульнаадукацыйных — толькі агульны сярэдні бал. Гэта дасць перавагі пры паступленні творча адораным маладым людзям перад проста стараннымі і руплівымі абітурыентамі.

Прыняцце ўказа — яшчэ адно сведчанне асаблівай увагі, якая ўдзяляецца кіраўніком дзяржавы падтрымцы маладых талентаў, растлумачылі ў прэс‑службе.

Дакумент уступае ў сілу са дня яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула