БЕЛ Ł РУС

Глядзіце, як у Бярозаўскім раёне мужчыны з вудамі спакойна ідуць скрозь агонь ВІДЭА

19.04.2021 / 13:16

Nashaniva.com

Рыбакоў, якія ідуць скрозь агонь і ваду, ратуючыся ад пажару, зняў берасцеец Васькапілот.

Ролік з квадракоптара зняты ў Бярозаўскім раёне каля возера Сонечнае, побач з трасай М1. Галоўнымі героямі відэа сталі два рыбакі, якія ідуць са снасцямі па вузкім канале скрозь палаючыя хмызнякі.

Падчас здымак ніводзін рыбак не пацярпеў, запэўніў Tut.by аўтар відэа: абодва цэлымі выйшлі на бяспечны ўчастак.

На мінулым тыдні, нагадаем, стала папулярным відэа, дзе зафіксаваны мужчына ў Слуцку, што спакойна вудзіў рыбу, на фоне ахопленага агнём палетка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула