БЕЛ Ł РУС

Рэчы ляжалі на мосце праз Дняпро, але цела нідзе няма: што вядома пра таямнічае знікненне жанчыны ў Оршы

19.04.2021 / 15:21

Nashaniva.com

Уначы 12 красавіка 53-гадовая аршанка Жанна Батурэнка выйшла з хаты. Было каля першай гадзіны ночы. Больш жанчыну ніхто не бачыў.

На наступны дзень пачаліся пошукі. 

Адзенне Жанны знайшлі на мосце праз Дняпро. 

«Ніхто нічога не ведае і не разумее, што адбылося, — распавёў «Нашай Ніве» сваяк жанчыны. — Яна кудысьці з’ехала? Здзейсніла суіцыд? Інсцэніравала суіцыд? Мы не ведаем, нават версій няма. Але запіску яна не пакінула — проста знікла і ўсё».

Псіхічных хвароб ці праблем з алкаголем жанчына не мела. Працавала прадавачкай у адной з мясцовых крамаў, дзе гандлявала тканінай і адзеннем. Жыла з мужам. 

Але ж вядома, што мінулым летам у Жанны загінуў сын — хлопцу было 30 гадоў. «Паехаў на рыбалку, стала кепска — і ўсё, — кажа сваяк. — Напэўна, сэрца».

Жанна цяжка перанесла страту. Але ж ці звязана яе знікненне са смерцю сына, таксама ніхто не можа сказаць. 

Пакуль што пошукі працягваюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула