БЕЛ Ł РУС

Тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу» прызнаны экстрэмісцкім

20.04.2021 / 17:27

Nashaniva.com

Такое рашэнне было прынята 19 красавіка судом Чыгуначнага раёна Гомеля. Падставай для гэтага сталі матэрыялы абласнога ўпраўлення ГУБАЗіКа, паведамляе прэс-служба МУС

«У суполцы сістэматычна размяшчаліся экстрэмісцкія матэрыялы, у тым ліку накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці, а таксама абразы прадстаўнікоў праваахоўных органаў і дзяржслужачых», — гаворыцца ў паведамленні.

За публікацыю (рэпост) інфармацыі з названага інтэрнэт-рэсурсу прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне да арышту.

Тэлеграм-канал стварыў Ігар Лосік, які ад 25 чэрвеня знаходзіцца за кратамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула