БЕЛ Ł РУС

У Мядзельскім раёне чатырохгадовы хлопчык зваліўся з мотаблока, хлопчык у рэанімацыі

21.04.2021 / 13:47

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 20 красавіка ў 14:30 каля малочна-таварнай фермы «Памошша», паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

ДАІ

27-гадовы мужчына ехаў на мотаблоку, з яго на дарогу ўпаў чатырохгадовы сын, які сядзеў на борце прычэпа.

Хлопчык атрымаў сур'ёзныя траўмы і шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне. Ён у цяжкім стане.

Вядома, што раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку як «бяспраўнік» і за кіраванне транспартам у нецвярозым стане.⠀

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула