БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 23 красавіка — магчымы мокры снег

23.04.2021 / 07:15

Nashaniva.com

23 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), месцамі чакаюцца навальніцы.

Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём складзе +6..+12°C.

У Мінску днём воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Вецер заходні парывісты. Раніцай тэмпература паветра +3..+5°C, днём +7..+9°C, увечары +3..+5°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула