БЕЛ Ł РУС

Санслужба: Ваду ў Кастрычніцкім, Ленінскім і Заводскім раёнах можна піць

23.04.2021 / 09:44

Nashaniva.com

Падчас правядзення лабараторных даследаванняў пітной вады ў Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Мінска назіраецца стабілізацыя якасці вады па доследных арганалептычных і хімічных паказчыках, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».

Па мікрабіялагічных паказчыках вынікі доследных проб таксама адпавядаюць паказчыкам бяспекі, а таксама гігіенічным нарматывам.

Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска паведамляе, што такую ваду можна піць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула