БЕЛ Ł РУС

У Маскве сталі вакцынаваць ад каранавіруса ў ГЦ на выездзе з горада

23.04.2021 / 11:38

Nashaniva.com

Прышчэпку ад кавіду можна будзе зрабіць у чатырох гандлёвых цэнтрах на выездах з Масквы. Пра гэта паведаміла журналістам намеснік мэра Масквы па пытаннях сацыяльнага развіцця Анастасія Ракава, піша РБК.

РБК

«Гандлёвыя цэнтры, у якіх зараз можна зрабіць прышчэпку, размешчаны на ключавых выязных магістралях, якія вядуць да пунктаў канцэнтрацый дачных таварыстваў», — удакладніла яна.

Паводле яе слоў, людзі, якія выязджаюць на майскія святы на лецішчы, змогуць па дарозе заязджаць у такія ГЦ. Яна дадала, што цяпер зрабіць прышчэпку будзе зручна яшчэ большай колькасці чалавек. «Прайсці вакцынацыю там можна, заехаўшы па шляху на лецішча па прадукты, садовыя або будаўнічыя тавары», — сказала Ракава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула