БЕЛ Ł РУС

Краіны Балтыі таксама заявілі пра сімвалічную высылку расійскіх дыпламатаў

23.04.2021 / 14:34

Nashaniva.com

Сімвалічныя жэсты ў знак салідарнасці з Чэхіяй.

Літва абвясціла пра высылку двух расійскіх дыпламатаў у знак салідарнасці з Чэхіяй, паведамляе МЗС балтыйскай краіны.

«Прадстаўнік пасольства Расіі ў Літве быў выкліканы ў МЗС краіны і атрымаў ноту», — гаворыцца ў паведамленні. «Рашэнне было прынята па ўзгадненні з латвійскімі і эстонскімі партнёрамі», — дадалі ў ведамстве.

Так, міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс прыняў рашэнне абвясціць аднаго расійскага дыпламата персонай нон-грата. МЗС Эстоніі таксама вышле аднаго супрацоўніка расійскага пасольства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула