БЕЛ Ł РУС

Пад Пінскам шалёны воўк выйшаў да людзей

27.04.2021 / 07:35

Nashaniva.com

У лесе каля вёскі Боркі Пінскага раёна воўк спрабаваў напасці на людзей. Пошукам драпежніка заняліся паляўнічыя і памежнікі, паведамляе БелТА.

«26 красавіка на поўдні Пінскага раёна зноў аб'явіўся агрэсіўны воўк. У лясным масіве ў ваколіцах памежнай вёскі Боркі Ласіцкага сельсавета дзікі звер патрывожыў людзей. Драпежнік выйшаў да працоўных леснікоў, стаў набліжацца, скаліўся і рыкаў. Мужчыны селі ў машыну і пакінулі лес», — распавялі ў Пінскім райвыканкаме.

«Па знешніх прыкметах воўк выглядае і паводзіць сябе як шалёны: шэрсць касмыкаватая, хада млявая, накульгваў», — адзначылі ў райвыканкаме. Шаленства пацвердзілася і ў ваўка, які атакаваў суседні з Боркамі Ласіцк 5 красавіка. Тады драпежнік пакусаў трох людзей і некалькі хатніх жывёл. На наступны дзень яго застрэліў егер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула