БЕЛ Ł РУС

Пад Астраўцом затрымалі грамадзяніна Нідэрландаў. Ён ішоў да нас па лепшае жыццё

27.04.2021 / 10:53

Nashaniva.com

Літоўскія памежнікі паведамілі беларускім калегам аб з'яўленні невядомага з роварам ля мяжы. Ён незаконна прабраўся з Літвы ў Беларусь і ўцёк у лес у Астравецкім раёне.

gpk.gov.by

У выніку пошуку парушальнік быў затрыманы за 200 метраў ад дзяржмяжы. Ім аказаўся 48-гадовы грамадзянін Нідэрландаў, піша s13.ru.

Замежнік распавёў, што хацеў пачаць новае жыццё ў Беларусі або Расіі, а трапіць сюды законна не мог.

У выніку яго чакае штраф, дэпартацыя і забарона ўезду на 5 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула