БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін рэгіянальны тэлеграм-канал прызнаны экстрэмісцкім

27.04.2021 / 11:23

Nashaniva.com

З ініцыятывы Баранавіцкай міжраённай пракуратуры інфармацыя тэлеграм-канала «Баранавічы-97%» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура.

Паводле пракуратуры, адміністратары канала публічна распаўсюджвалі публікацыі з заклікамі да экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку да хуліганскіх дзеянняў і гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. 

У выніку суд Ленінскага раёна Брэста задаволіў заяву пракуратуры.

Раней экстрэмісцкімі быў прызнаны шэраг рэгіянальных тэлеграм-каналаў Гомельшчыны і Магілёўшчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула