БЕЛ Ł РУС

«Белавія» з 30 красавіка запускае чартары ў Чарнагорыю і Туніс 

27.04.2021 / 14:10

Nashaniva.com

Паведамленне пра гэта з'явілася ў фэйсбуку беларускага авіяперавозчыка.

Востраў Джэрба (Туніс), фота з сайта peopletravel.by

У Чарнагорыю самалёты будуць лятаць у Ціват. У Туніс — у Энфіду і на востраў Джэрба.

На мінулым тыдні стала вядома, што Чарнагорыя адмяняе ПЛР-тэст для турыстаў з Беларусі. Але затым па вяртанні трэба будзе адбыць 10 дзён на самаізаляцыі.

Для падарожжа ў Туніс патрэбны ПЛР-тэст, зроблены не пазней за 72 гадзіны да вылету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула