БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне 22-гадовая дзяўчына абразіла суддзю, якая асудзіла яе на 20 базавых. Завялі крымінальную справу

29.04.2021 / 12:39

Nashaniva.com

29 верасня 22-гадовая маладзечанка пакінула два каментарыі ў мясцовым тэлеграм-чаце. Гэтыя каментарыі следчыя Маладзечанскага РАСК расцаніла як абразу суддзі, паведамляе «Рэгіянальная газета» са спасылкай на СК.

Раней дзяўчына прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў жніўні 2020 года. Яе справу разглядала суддзя, якую пасля нібыта абразіла дзяўчына. У выніку штраф — 20 базавых

Дзяўчына цалкам прызнала віну наконт абразы. Санкцыя па артыкуле — штраф, выпраўленчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Яна знаходзіцца на волі пад падпіскай. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула