БЕЛ Ł РУС

З 25 мая па 5 чэрвеня кіроўцы будуць абавязаны ездзіць з уключанымі фарамі

20.05.2021 / 15:22

Nashaniva.com

У гэтыя дні ў Беларусі пройдзе акцыя «Увага, дзеці!».

«У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар», — расказала «Інтэрфаксу» дзяржаўтаінспектар АДАІ Партызанскага РУУС Мінска Ганна Ціхановіч.

За парушэнне згаданага пункта ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь (87 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула