БЕЛ Ł РУС

ДПК: Часовы дазвол на жыхарства ў замежнай дзяржаве не з'яўляецца падставай для выезду за мяжу

31.05.2021 / 14:15

Nashaniva.com

У тэлеграм-канале Дзяржпамежкамітэта афіцыйна заявілі, што для грамадзян Беларусі і замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі, выезд часова абмежаваны.

«Выязджаць з Беларусі могуць грамадзяне, якія маюць дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае пражыванне ў замежнай дзяржаве. Гэта азначае, што часовы дазвол на жыхарства ў замежнай дзяржаве не з'яўляецца падставай для выезду за мяжу», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што тут гаворка ідзе пра наземныя пункты пропуску. Для паветраных пунктаў пропуску фармальных абмежаванняў на выезд з Беларусі няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула