БЕЛ Ł РУС

Журналіста Аляксандра Буракова выклікаюць сведкам па крымінальнай справе

2.06.2021 / 16:47

Nashaniva.com

Магілёўскага журналіста Аляксандра Буракова, які толькі вызваліўся пасля 20-сутачнага арышту, выклікаюць у Следчы камітэт як сведку па крымінальнай справе.

Следчы Уладзіслаў Каніла паведаміў па тэлефоне журналісту, які супрацоўнічае з Deutsche Welle, што хоча дапытаць яго па крымінальнай справе аб паклёпе (арт. 188).

Імаверна, справа тычыцца паклёпу ў дачыненні да следчага УСК Андрэя Шацько — раней на гэтай падставе на допыт выклікалі валанцёрку каманды Mayday Таццяну Жывіцу, а таксама праваабаронцу Барыса Бухеля, піша БАЖ.

Апошні не даваў падпіску аб невыдаванні, таму змог паведаміць, што следчыя шукаюць кагосьці, хто апублікаваў нейкія асабістыя звесткі Шацько ў нейкім чаце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула