БЕЛ Ł РУС

Вымпелам «За мужнасць і трываласць у гады Вялікай Айчыннай вайны» ўзнагародзілі 22 населеныя пункты краіны

1.07.2009 / 10:46

Nashaniva.com

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 чэрвеня, паведамляе прэс‑служба прэзідэнта.

Вымпелам узнагароджаны гарады Брэст, Бабруйск, Барысаў, Віцебск, Гомель, Гродна, Жлобін, Заслаўе, Клічаў, Крычаў, Ліда, Мінск, Магілёў, Маладзечна, Орша, Полацк, Скідаль, гарадскія пасёлкі Бягомль, Лоеў, Акцябрскі (Карпілаўка), Ушачы, вёска Астрашыцкі Гарадок.

Указ падпісаны «ў сувязі са святкаваннем 65‑й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка‑фашысцкіх захопнікаў і ў мэтах увекавечвання подзвігу воінаў Чырвонай Аміі, рабочых, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў».

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула