БЕЛ Ł РУС

Распрацоўшчыкі «Спутніка V» анансавалі вакцыну ад індыйскага штама

17.06.2021 / 15:38

Nashaniva.com

Распрацоўшчыкі расійскай вакцыны «Спутнік V» ад каранавіруса COVID-19 у хуткім часе прапануюць іншым вытворцам вакцын дозу прэпарата, які быў распрацаваны для выкарыстання супраць індыйскага штама.

Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным акаўнце «Спутніка V» у твітары, піша РБК.

«Каманда «Спутніка V» хутка прапануе іншым вытворцам вакцын бустэрную прышчэпку, адаптаваную для працы супраць варыянта каранавіруса Delta, упершыню выяўленага ў Індыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Распрацоўнікі падкрэслілі, што будучыня — за «кактэйлямі вакцын», г.зн. камбінацыямі розных уколаў. «Мы прапануем усім вытворцам вакцын выкарыстоўваць наш укол супраць мутацый каранавіруса», — адзначаецца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула