БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка дапускае ўвядзенне ваеннага становішча ў выпадку санкцый

24.06.2021 / 13:32

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Свіслацкага раёна заявіў, што дапускае ўвядзенне ваеннага становішча ва ўмовах увядзення санкцый краінамі Захаду.

Відэафрагмент апублікаваў тэлеграм-канал Пул першага.

«Няхай Караеў (памочнік прэзідэнта па Гродзенскай вобласці, раней кіраўнік МУС) апранае генеральскую форму, вам (губернатару Уладзіміру Караніку) таксама званне прысвоена генерал-маёра — і наперад. Ваеннае становішча, калі трэба. Але ніякага не павінна быць прасядання», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула