БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік расійскай адміністрацыі Крыма: Будзем рады прыняць Аляксандра Рыгоравіча

4.07.2021 / 08:43

Nashaniva.com

Крым гатовы прыняць Аляксандра Лукашэнку, заявіў кіраўнік расійскай адміністрацыі акупаванага Крыма Сяргей Аксёнаў на сваёй старонцы «ВКонтакте».

«Калі наш прэзідэнт і МЗС узгодняць візіт беларускага лідара, мы будзем радыя прыняць Аляксандра Рыгоравіча ў Крыме», — напісаў Аксёнаў.

Беларусь ён назваў «самай блізкай» і «брацкай» краінай. Ён выказаў упэўненасць, што на тэрыторыі акупаванага паўвострава Лукашэнка, а таксама ўсе астатнія беларускія грамадзяне будуць адчуваць сябе як дома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула