Кацярына Сінюк: «Имена» ліквідавалі, бо мы не парушалі закон
Заснавальніца платформы «Имена» Кацярына Сінюк напісала, з якой прычыны Мінгарвыканкам вырашыў ліквідаваць платформу.
Фота Сяргея Гудзіліна
«Атрымала нарэшце афіцыйнае апавяшчэнне з Мінгарвыканкама аб прычыне ліквідацыі «Імён». Неажыццяўленне прадпрымальніцкай (!) дзейнасці на працягу 24 месяцаў.
Некамерцыйная ўстанова не атрымлівала прыбытак. Які жах.
Гэты ліст, кажучы простай мовай, азначае наступнае: мы вас ліквідуем, бо вы не парушалі закон».