БЕЛ Ł РУС

Падвяла цяга да ракаў

9.07.2009 / 12:26

На адным і тым жа вадаёме дзяржінспектары затрымалі за аднолькавае правапарушэнне — незаконную здабычу ракаў — двух браканьераў.

На адным і тым жа вадаёме Падгорнае Стаўбцоўскага раёна дзяржінспектары на працягу пэўнага часу затрымалі за аднолькавае правапарушэнне — незаконную здабычу ракаў — двух браканьераў. Здзіўляе ў гэтых выпадках улоў затрыманых.

Так, вадзіцель Клецкага лясгаса з дапамогай ластаў і маскі паспеў налавіць 113 асобінаў рака. А менеджэр аднаго са сталічных ТАА ў забаронены час, забароненым спосабам здабыў аж 160 вузкапалых ракаў.
Тут трэба нагадаць, што з 15 кастрычніка па 15 ліпеня лоўля вузкапалага рака забаронена.

Такім чынам прыродным рэсурсам браканьеры нанеслі ў абодвух выпадках урон у асабліва буйным памеры. У дачыненні да вадзіцеля ўжо заведзеная крымінальная справа, у дачыненні да менеджэра гэта пытанне разглядаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула