БЕЛ Ł РУС

У Стоўбцах маланка забіла двух дзяцей, а ў Хойніках мужчыну і каня

9.07.2009 / 12:32

Nashaniva.com

Побач з дзецьмі знайшлі аплаўлены мабільны тэлефон.

Двое дзяцей загінулі і яшчэ двое пацярпелі ад удару маланкі ў Стоўбцах (Мінская вобласць). На вуліцы Зялёнай у 30 м ад чыгуначнага мосту маланка патрапіла ў групу дзяцей. Два хлопчыкі, абое 1994 году нараджэння, загінулі на месцы. Пацярпелі яшчэ двое — адзін у цяжкім стане, стан другога здавальняючы. Побач з месцам трагедыі знойдзены аплаўлены мабільны тэлефон. Мяркуецца, што менавіта ён і стаў прычынаў трапляння маланкі ў дзяцей.

Жыхар вёскі Вялецін Хойніцкага раёну 1956 году нараджэння ў часе моцнай навальніцы ехаў па вуліцы на кані. Ад удару маланкі загінулі абое.

Паводле БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула