БЕЛ Ł РУС

Хавайце бульбу. Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі ў ноч на сераду

14.09.2021 / 12:06

Nashaniva.com

Белгідрамет папярэджвае, што ў ноч на сераду ў асобных раёнах краіны на глебе чакаюцца слабыя замаразкі да -2°С.

Замаразкі чакаюцца і ў ноч на чацвер.

Увогуле ў сераду будзе пераважна без ападкаў. Днём ад +14°С па паўночным усходзе да +22°С па Брэстчыне. У Мінску да +18°С.

У чацвер па краіне чакаецца да +21°С, а вось у пятніцу, 17 верасня, прыйдзе атмасферны фронт з Польшчы. Чакаюцца дажджы, месцамі моцныя, часам навальніцы. Удзень усяго +10..+17°С. У Мінску +10..+12°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула