БЕЛ Ł РУС

Валанцёру выбарчага штаба Ціханоўскай прысудзілі тры гады «хіміі» за ўдзел у маршы 16 жніўня

12.10.2021 / 14:49

Nashaniva.com

Вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня Аляксандра Дабрыяніка, якога вінавацілі па ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў Маршы 16 жніўня 2020 года, што стаў самай масавай маніфестацыяй у паслявыбарчы перыяд.

Паводле абвінавачвання, Аляксандр «разам з іншымі парушаў грамадскі парадак, выкрыкваў лозунгі, пляскаў у ладкі, выходзіў на праезную частку і перакрываў рух грамадскага транспарту».

У сваім апошнім слове Дабрыянік казаў, што на той момант лічыў, што не з’яўляўся актыўным удзельнікам масавага мерапрыемства, не згодны, што перакрываў вуліцы і прасіў суд разабрацца справядліва, паведамляюць праваабаронцы.

У выніку суддзя Сяргей Шаціла прысудзіў палітвязню тры гады «хіміі» і вызваліў у зале суда да прызначэння яму месца і ўмоў пакарання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула