БЕЛ Ł РУС

Даляр апусціўся ніжэй за 2,45 рубля

18.10.2021 / 10:14

Nashaniva.com

На таргах у Мінску амерыканская валюта пераадолела псіхалагічную вышыню, апусціўшыся ніжэй за 2,45 рубля.

Даляр патаннеў на 0,42 капейкі да 2,4470.

У пачатку года даляр каштаваў 2,5789 (г. зн. мінус 13 капеек).

Еўра сёння патаннеў на 0.84 капейкі да 2,8348. Гэта таксама чарговы гадавы антырэкорд. У пачатку года еўра каштаваў амаль 3 рублі 17 капеек. Тут падзенне склала 33 капейкі.

Расійскі рубель сёння апусціўся на 0,22 капейкі да 3,4375 за 100 адзінак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула