БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя растлумачыла, чаму прыпыніла аказанне планавай меддапамогі

19.10.2021 / 10:30

Nashaniva.com

У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, чаму быў уведзены новы загад, якім часова прыпынена аказанне планавай медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя.

Нагадаем, гаворка ідзе аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемстваў, выкананні рэабілітацыйнай дапамогі, фізіятэрапеўтычных працэдур, маніпуляцый падчас знаходжання ў аддзяленнях дзённага знаходжання.

«Улічваючы эпідэмічную сітуацыю, сёння Міністэрству аховы здароўя падаецца мэтазгодным паставіць больш жорсткія рамкі ў працы амбулаторна-паліклінічнага звяна. Пры гэтым загадам павялічваецца час працы КТ-кабінетаў у Мінску. Гэта дапаможа павысіць частату выяўлення і забяспечыць своечасовую шпіталізацыю і аказанне дапамогі пацыентам з COVID-19. Акрамя таго, вызваляючы медыкаў ад планавай дапамогі, мы павялічваем колькасць кантактных брыгад на выездах. Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй прымушае расстаўляць прыярытэты», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула