БЕЛ Ł РУС

Таццяне Хоміч, сястры Марыі Калеснікавай, уручылі Прэмію свабоды

20.10.2021 / 10:39

Nashaniva.com

Міжнародны рэспубліканскі інстытут ЗША ў Вашынгтоне прысудзіў Прэмію свабоды Таццяне Хоміч, прадстаўніцы па палітвязнях, каардынатарцы штаба Віктара Бабарыкі.

У гэтым годзе прэмію таксама атрымаюць дэмакратычныя лідары М'янмы, Літвы і Кубы, паведамляе штаб Бабарыкі.

Прэмія свабоды ўручаецца ў ЗША Міжнародным рэспубліканскім інстытутам штогод з 1995 года. Лаўрэатамі становяцца дзеячы, якія ўнеслі значны ўклад у прасоўванне свабод і дэмакратыі ў свеце.

Дэмакратычныя сілы Беларусі атрымалі ўзнагароду другі раз. У 2020 годзе Прэміяй свабоды ўзнагародзілі Святлану Ціханоўскую, Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкалу за фарміраванне нацыянальнага руху, якое прывяло да абуджэння дэмакратыі ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула