БЕЛ Ł РУС

Поўдзень Еўропы ахоплены пажарамі

24.07.2009 / 10:20

Nashaniva.com

Найгорай становішча ў Іспаніі, якая ад Краіны Баскаў ды Галісіі і да Андалусіі ахоплена агнём.

Найгорай становішча ў Іспаніі, якая ад Краіны Баскаў ды Галісіі і да Андалусіі ахоплена агнём.

У змаганні са стыхіяй ужо загінулі пяцёра пажарных. Барацьбу са стыхіяй ускладняюць прыродныя ўмовы — моцны вецер разносіць агонь, а пажарныя часцяком не паспяваюць своечасова перамясціцца да ачагоў узгарання.

«Калі стыхія настолькі выходзіць з‑пад кантролю, нічога нельга ўжо зрабіць», - кажуць пажарныя.

Пажары ахапілі ўсю краіну. Агонь знішчыў 15 тыс. гектараў леса, найбольш пацярпелі Каталонія і Арагон. Улады Іспаніі звярнуліся па дапамогу да іншых краін.

Італія

Тут тушэнне пажараў ускладняецца моцнай спёкай. У асобных раёнах слупок тэрмометра трымаецца на адзнацы 46 градусаў.

Самая складаная сітуацыя ў цэнтральнай і усходняй частцы краіны, дзе зафіксаваныя 15 ачагоў узгарання, а таксама на Сардыніі.

Францыя

Пажары лютуюць на Корсіцы.

За апошнія суткі на поўдні вострава выгаралі больш за 3,5 тыс. гектараў лесу. Адзін з трох буйных пажараў лакалізаваны, але два іншыя, непадалёк ад сталіцы дэпартамента горада Аячча, пакуль не ўзятыя пад кантроль.

Складаная сітуацыя ў Грэцыі. У паўднёвай частцы краіны слупок тэрмометра перавышае 40 градусаў, што таксама ўскладняе сітуацыю.

Польшча

Сёння ўначы ўраган пранёсся па‑над заходняй і цэнтральнай часткамі краіны.

Моцны вецер забраў жыцці шасці чалавек. Гэты рыбакі, што патанулі ў возеры, а таксама кіроўцы машын, на якія ўпалі дрэвы.

Моцны вецер прывёў да частковага адключэння электрычнасці ў Лодзі і Варшаве. У прыватнасці, была абясточана вуліца, што вядзе ў варшаўскі аэрапорт.

euronews.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула