БЕЛ Ł РУС

Беларусь пачала пастаўку электраэнергіі ва Украіну. Але гэта не доўгатэрміновы кантракт

6.11.2021 / 10:26

Nashaniva.com

Як паведамляе Мінэнерга, з сённяшняга дня беларуская электраэнергія пачала паступаць ва ўкраінскую энергасістэму. Згодна з кантрактам, пастаўляць электраэнергію Беларусь будзе на працягу лістапада. 

Расійскі «Коммерсант» адзначае, напрыканцы кастрычніка ўкраінская кампанія «Энергаатам» выкупіла 885 з 900 даступных МВт магутнасцяў міждзяржаўных ліній электраперадач, каб у лістападзе імпартаваць энергію з Беларусі. Яшчэ 15 МВт набыла кампанія «Электра кам'юніці».

Апошняя заявіла, што разглядае Беларусь у якасці рэзервовага пастаўшчыка электраэнергіі ў краіну на выпадак дэфіцыту магутнасці.

Пры гэтым, як піша delfi.lt, украінскае Мінэнерга заявіла, што не мае доўгатэрміновых кантрактаў на пастаўку электраэнергіі з Беларусі.

Нагадаем, што 2 кастрычніка Украіна папрасіла ў Беларусі дапамогі ў аварыйных пастаўках электраэнергіі. Суседняя краіна папрасіла каля 3500 МВт, з-за недахопу магутнасці ў энергасістэме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула