БЕЛ Ł РУС

Беларусы скардзяцца на непрацуючыя карты. Прычына — збой у «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра»

6.11.2021 / 16:27

Nashaniva.com

Сёння з абеда сталі з'яўляцца паведамленні аб тым, што ў многіх беларусаў не працуюць карты. У чым прычына?

Onliner звязаўся з «Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам» і вось які каментар атрымаў на 16:00:

«Паважаныя кліенты! Інфармуем вас, што ў сапраўдны момант часу назіраецца частковая непрацаздольнасць тэрмінальнага абсталявання Ingenico.

Каманда «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра» робіць усё магчымае для ліквідацыі праблемы і аднаўлення працаздольнасці ў самыя кароткія тэрміны. Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула