БЕЛ Ł РУС

Правайдар даслаў ад Мінздароўя дзіўную SMS з просьбай вакцынавацца. А потым адхрысціўся ад яе

7.11.2021 / 13:25

Nashaniva.com

7 лістапада нашы чытачы сталі атрымліваць SMS-паведамленне ад кампаніі «Космас ТБ» з просьбай вакцынавацца «з-за знаходжання грамадзян з Блізкага Усходу». У паведамленні сцвярджалася, што інтэрнэт-правайдар спасылаецца на рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя.

«Улічваючы значны рост інфекцый COVID-19, выкліканы часовым знаходжаннем грамадзян з краін Блізкага Усходу на тэрыторыі РБ, minzdrav.gov.by рэкамендуе прымаць вакцыну ад COVID-19», — гаварылася ў смс-паведамленні.

У «Космас ТБ» заявілі, што адбыліся тэхнічныя праблемы.

«У выніку тэхнічнага збою работы сэрвісу смс-рассылкі некаторым з вас паступіла смс з некарэктным зместам. Абставіны прычын адпраўкі смс высвятляюцца спецыялістамі кампаніі. Будзьце здаровыя і не забывайце аб мерах прафілактыкі COVID-19», — удакладнілі ў кампаніі.

У Мінздароўя заявілі, што ніякага дачынення да рассылкі ад «Космас ТБ» не маюць. «Міністэрства аховы здароўя сапраўды рэкамендуе вакцынавацца супраць грыпу і COVID-19, але ніякага дачынення да тых смс у падпісчыкаў кампаніі «Космас ТБ» Міністэрства аховы здароўя не мае», — растлумачылі ў ведамстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула