БЕЛ Ł РУС

Інстаграм прапануе карыстальнікам адпачыць ад сацсеткі

11.11.2021 / 09:27

Nashaniva.com

Інстаграм пачаў тэставаць новую функцыю «Зрабі перапынак» («Take a Break»). Пра гэта распавёў кіраўнік сацсеткі Адам Мосэры.

Абнаўленне дазволіць наладзіць часавыя інтэрвалы — 10, 20 або 30 хвілін, — па заканчэнні якіх карыстальнік атрымае апавяшчэнне з прапановай адпачыць ад прагляду стужкі. Замест гэтага праграма параіць некалькі іншых карысных опцый: зрабіць некалькі глыбокіх удыхаў, запісаць свае думкі, паслухаць любімую песню ці выканаць што-небудзь са спісу спраў.

Па словах Мосэры, новаўвядзенне дапаможа карыстальнікам больш рацыянальна і асэнсавана распараджацца часам, які праводзіцца ў сацсетцы.

Плануецца, што новая функцыя можа быць запушчана ўжо ў снежні 2021 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула