БЕЛ Ł РУС

Мінабароны: Два расійскія стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі адпрацоўваюць баявыя задачы на Ружанскім палігоне

11.11.2021 / 12:35

Nashaniva.com

Два звышгукавыя стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі-ракетаносцы Ту-160 адпрацоўваюць вучэбна-баявыя задачы, у тым ліку імітацыю бамбакідання без выкарыстання сродкаў паражэння, на Ружанскім авіяпалігоне (Брэсцкая вобласць), паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Адначасова знішчальная авіяцыя ваенна-паветраных сіл Беларусі «вырашыла задачу па іх умоўным перахопе і ў цяперашні час забяспечвае суправаджэнне па маршруце палёту».

«Палёты стратэгічнай авіяцыі паветрана-касмічных сіл Расійскай Федэрацыі ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь будуць праводзіцца на рэгулярнай аснове», — падкрэслілі ў беларускім ваенным ведамстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула