Малдова: Грамадзянак Беларусі звінавацілі ў падрыхтоўцы беспарадкаў
Улады краіны, дзе сёння адбываюцца выбары, дэпартавалі трох жыхарак Магілёва.
Улады краіны, дзе сёння адбываюцца выбары, дэпартавалі трох жыхарак Магілёва. Аксана Закрэўская, Аксана Самуйлава ды Тацяна Каралёва цяпер знаходзяцца ў Адэсе.
Усе яны — сябры магілёўскага незарэгістраванага аб’яднаньня «Модэс (моладзевыя дэмакратычныя сілы), якія вялі маніторынг выбарчай сітуацыі ў Малдове.
«Нас звінавацілі ў фінансаванні малдаўскай апазіцыі і ў арганізацыі беспарадкаў сёлета 7 красавіка, на мінулых выбарах. Учора каля 17‑й у нумар гатэлю, дзе мы жылі, прыйшлі васьмёра супрацоўнікаў эміграцыйнай службы. Яны заявілі, што нас няма ў іх кампутарнай базе. У камісарыяце мы напісалі тлумачэнні. Яны доўга нешта высвятлялі. У камісарыяце нас трымалі да гадзіны ночы. Потым прымусілі пакінуць тэрыторыю Малдовы. У нас забралі тэлефоны, і мы нікому не маглі патэлефанаваць. Цяпер мы ў Адэсе. Нам забаронена ўяжджаць у Малдову на працягу чатырох гадоў», — паведаміла Аксана Закрэўская.
Перавыбары ў парламент у Малдове пачаліся ў сераду раніцай.